Ці дамовяцца Байдэн і Пуцін наконт Беларусі?


Вашынгтон і Масква вырашаць лёс Беларусі без удзелу саміх беларусаў? Ці стане ўплыў на краіну нагодаю для абвастрэння барацьбы паміж Захадам і Усходам? Разглядаем усе варыянты ў «Размове» Віталя Цыганкова.

Доктар палітычных навук, рэдактар часопісу «Палітычная сфера», палітолаг Андрэй Казакевіч адзначае, што ўсе палітычныя рашэнні неадрыўна звязаныя з эканамічнымі стратамі ці прыбыткамі. І пакуль Беларусь і Расея толькі страчваюць.

«Развязанне беларускага крызісу так ці інакш патрабуе згоды і ўсіх асноўных вонкавапалітычных сілаў у нашым рэгіёне. Пытанне: што можа быць падставай, прадметам такога дыялогу. Мне падаецца, што пакуль што найперш гэта пытанне бяспекі і празмернага выкарыстання сілы ўладамі Беларусі», – зазначыў госць студыі.

Аналіз сітуацыі ад палітолага Андрэя Казакевіча глядзіце ў новым выданні «Размовы» Віталя Цыганкова.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынаю ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Калаж з фота: Sharifulin Valery / TASS / Forum