Жыццё пранкераў: як троляць баязлівых сілавікоў


Як паспяхова цвяліць чыноўнікаў, раскажуць героі праграмы «Беларускі свет»:

Вольга Павук – актывістка з Акцябрскага Гомельскай вобласці. Яна разам з мужам вядзе YouTube-канал «Рудабельская паказуха».

Нязручныя пытанні чыноўнікам, сюжэты пра беднасць і беззаконне ў раёне прывялі да ператрусаў, затрыманняў, грамадскаму ціску, немагчымасці ўладкавацца на працу. Менавіта ў такой атмасферы Вольга жыла да 2020 года. А ў 2020 мусіла бегчы з Беларусі, каб не трапіць за краты.

«Сёння мы згубілі магчымасць непасрэднага кантакту з людзьмі, дык выйсце мы знайшлі ў тым, каб тэлефанаваць чыноўнікам і прыцягваць іх да адказу, рабіць іхную працу бачнай і публічнай. І каб усе беларусы даведаліся, хто насамрэч імі кіруе. […] Больш за ўсё мяне здзіўляе праца Міністэрства абароны, памежнікаў і Міністэрства ўнутраных справаў. Здаецца, гэтыя мусяць быць зухамі і абараняць ды хоць Лукашэнку, калі ўжо абралі сабе такую ролю. Але гэта самыя баязлівыя міністэрствы – сілавыя, з усіх чыноўнікаў, якім мы тэлефануем».

Цяпер сям’я жыве ў Літве. І працягвае развіваць «Рудабельскую паказуху».

Таксама ў праграме «Беларускі свет»:

  • Беларускі фонд у Кракаве «Валошка», што дапамагае ўкраінскім уцекачам;
  • На сценах «стакану» пісала крывёю.

Belsat.eu