Як УНР з БНР межы вызначалі


У 1917–1920 гадах украінцы і беларусы мелі ўзаемныя тэрытарыяльныя прэтэнзіі. Але, насуперак законам дыпламатыі, тыя не раз’ядналі два народы – а наадварот, прывялі да цеснае супрацы, паказалі, як мы ўмеем дамаўляцца.

Калі расейскі цар зрокся ўлады ў лютым 1917 года, з’явіўся шанц на стварэнне беларускае і ўкраінскае дзяржаваў.

Украінцы напоўніцу скарысталі гэты шанц. 17 сакавіка ва Украіне паўстала Украінская Цэнтральная Рада, прадстаўнічы орган украінскага народу. 22 снежня 1917-га ўкраінцы абвясцілі незалежнасць сваёй дзяржавы, Украінскае Народнае Рэспублікі (УНР).

3 сакавіка 1918 года прадстаўнікі кайзераўскае Нямеччыны, УНР і бальшавіцкае Расеі падпісалі мір, паводле каторага Украіна атрымала сённяшняе беларускае Палессе: Берасце, Пінск, Мазыр і Гомель.

З розных прычынаў беларусы дзейнічалі куды больш павольна. Прадстаўнічы орган беларускага народу з’явіўся толькі ў снежні 1917 года, а незалежнасць Беларускае Народнае Рэспублікі (БНР) была абвешчаная ажно 25 сакавіка 1918 года. Беларусы былі незадаволеныя ўмовамі Берасцейскага міру і ў красавіку адправілі ў Кіеў дэлегацыю для ўрэгулявання тэрытарыяльных спрэчак і наладжвання дыпламатычных адносінаў.

Тут і пачынаецца вельмі важная гісторыя пра тое, як беларусы і ўкраінцы рабілі першыя самастойныя крокі ў новай рэальнасці. І рабілі іх разам.

Як УНР з БНР межы вызначалі, распавёў аўтар і вядоўца праграмы, гісторык Цімох Акудовіч.

Праграма «Вусы Скарыны» выходзіць на «Белсаце» кожны панядзелак а 18:35. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

Калаж з фота: commons.wikimedia.org; stux / pixabay