Ці проста прадаць нырку ў Беларусі?

Беларусы часта жартуюць, што хутка такое жыццё настане, што давядзецца нырку прадаваць. Пра тое, ці проста прадаць нырку, і як уберагчыся ад маразму, – у гутарцы з дзіцячым рэаніматолагам Андрэем Вітушкам.

Кандыдат медычных навук Андрэй Вітушка 20 гадоў прапрацаваў у Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры (РНПЦ) «Маці і дзіця». Але напрыканцы 2020 года яму не працягнулі кантракту. Без тлумачэнняў. Не дапамог нават калектыўны зварот ягоных калегаў, якія прасілі кіраўніцтва не пазбывацца незаменнага спецыяліста.

Чаму яго звольнілі? Ці ўдалося знайсці новую працу пасля звальнення? Ці ёсць думкі з’ехаць з Беларусі? У чым феномен масавых выступаў медыкаў супраць гвалту і рэпрэсіяў? Які натуральны беларускі сродак дапамагае пазбегчы хваробы Альцгеймера і маразму? Што мае рабіць доктар, калі пацыент не разумее, што яму гавораць? Якая сітуацыя ў Беларусі з продажам нырак? Адказвае Андрэй Вітушка.

Таксама гледачоў чакаюць некаторыя парады: як не застудзіць дзяцей увесну? Як гадаваць дзіця так, каб яно не блыталася ў розных мовах? Як панізіць высокі ціск? Як выйсці з хандры?

Дарэчы, менавіта спадар Андрэй быў першым госцем праграмы «Мова нанова» ў 2015 годзе.

У граматычнай частцы Алеся Літвіноўская тлумачыць, як не памыліцца, гаворачы пра царкоўны пост, баявы пост, а таксама інтэрнэт-пост.

Таксама гледачоў чакаюць цікавінкі з «Дзіцячай заМовы» ад Глеба Лабадзенкі.

Адукацыйную праграму «Мова Нанова» глядзіце кожную нядзелю а 20:20 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Калаж з фота: medcenter.by

Больш матэрыялаў

У чым Статкевіч заўсёды папраўляў жонку?

Ці мог Менск называцца інакш?

Сенсацыйнае адкрыццё ў пахавальні Радзівілаў

Як адбываецца беларусізацыя за кратамі

Папяровая газета і лісты – адзіная крыніца інфармацыі для палітвязняў

Новы канал для распаўсюду беларускае мовы ад «Арт Сядзібы»

Колькі трэба амапаўцаў на адну дзяўчыну-мастачку?

Майстар-клас па рыторыцы, каб зрабіцца больш упэўненым у сабе