Ці Польшча рыхтуе ўласныя санкцыі супраць Лукашэнкі? «Прасвет» з Алінаю Коўшык

Тэмы праграмы:

Ці партыя Бабарыкі «Разам» – гэта частка плану Крамля?

Больш за пяць тысяч заявак толькі за першыя тры дні… Раней не было, каб беларусы гэтак рваліся зрабіцца партыйнымі. Натхняльнікі будучай палітычнай партыі «Разам» – Віктар Бабарыка і Марыя Калеснікава – за кратамі. Запрацаваў сайт арганізацыі. А «ПраСвет» задаўся пытаннямі: навошта ствараць партыю, седзячы ў турме? Якая ідэя аб‘яднае яе сябраў і… ці ўпісваецца новае аб’яднанне ў план Крамля аб пераадоленні крызісу ў Беларусі? Разбіралася Юлія Цяльпук.

Чым на рэпрэсіі палякаў у Беларусі адкажа Польшча?

Пракуратура Гарадзенскай вобласці распачала крымінальную справу супраць настаўніка сярэдняй школы, абвінаваціўшы ў паклёпе на Лукашэнку. Гэта адна з праяваў рэпрэсіяў рэжыму супраць беларускіх палякаў. Лідары Саюзу палякаў у Беларусі ды незалежных польскіх арганізацыяў другі тыдзень застаюцца за кратамі. Амбасадары краінаў узаемна адкліканыя, а прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда пачаў міжнародныя перамовы і заклікае ЗША разгледзіць праблему на найбліжэйшай Радзе бяспекі ААН. Ці распачаў Лукашэнка неабвешчаную вайну з заходнім суседам ды ці рыхтуецца да гандлю палітвязнямі, высвятляла Наста Ільіна.

Рэжым трэба паспрабаваць пакараць. Інтэрв’ю з палітолагам Войцехам Каноньчукам

Польшча – гэта адна з нешматлікіх дзяржаваў Еўразвязу, якая падтрымлівае беларускую грамадзянскую супольнасць ад самага пачатку. Гэта, зразумела, не падабаецца Лукашэнку. Як можна ацаніць санкцыі Еўразвязу і рэакцыю ЗША на сітуацыю ў Беларусі? Якія санкцыі можа ўвесці Польшча самастойна? Інтэрв’ю з Вoйцехам Канoньчукам, намеснікам дырэктара ўрадавага Цэнтру ўсходніх даследаванняў у Варшаве.

Як Лукашэнка ізноў хоча ўсіх абдурыць

Лукашэнка ізноў агучыў хітры план – нібыта перадаць частку сваіх паўнамоцтваў іншым органам улады. Тую частку, якая, дарэчы, і так паводле Канстытуцыі яму не належыць. Пра гэта і пра змены ў Канстытуцыю ён казаў на адмысловай нарадзе з найвышэйшаю наменклатурай. Але пра што прагаварыўся дыктатар і якія яго сапраўдныя намеры? Разбіраўся Зміцер Міцкевіч.

Міжнародны тэлечасопіс «ПраСвет» з Алінаю Коўшык ды Сяргеем Пелясою глядзіце шточацвер а 21:35. Падпісвайцеся на «Прасвет» у профілях у Facebook і «Аднакласніках»! Глядзіце нас праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале і на нашай старонцы.

Фота вокладкі: Adam Chelstowski / Forum

Больш матэрыялаў

Беларусь стане новым фронтам у вайне Пуціна супраць Украіны? «ПраСвет» з Алінаю Коўшык

Ці згуляе Захад паводле правілаў Лукашэнкі? «ПраCвет» з Сяргеем Пелясою

Каманда Святланы Ціханоўскай зрабіла максімальна ўсё. «Прасвет» з Сяргеем Пелясою

Ці пацягне Лукашэнка дыктатуру, як у Кітаі? «ПраСвет» з Алінаю Коўшык

Міжнародны прарыў Ціханоўскай. «Прасвет» з Сяргеем Пелясою

Беларускае пытанне на задворках еўрапейскіх інтарэсаў? «ПраСвет» з Алінаю Коўшык

Міхэіл Саакашвілі: Пуцін прабуе пазбавіцца ад Лукашэнкі. «ПраCвет» з Алінаю Коўшык

Рэжыму катастрафічна не стае грошай. «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою