Новая дата для Дня абаронцы Айчыны


Дзень абаронцы Айчыны 23 лютага – папулярнае свята. Але праблема ў яго савецкім паходжанні. Ці варта яго чапаць? Ці можна падабраць іншую дату, якая задаволіць і нацыяналістаў, і прасавецка настроеных беларусаў?

Дзень абаронцы Айчыны 23 лютага – спадчына савецкіх часоў. Тады гэта называлася Днём Савецкай арміі. Праблема ў тым, што савецкае войска было інструментам, які не дапусціў у свой час паўстання незалежнай Беларусі. Калі мы хочам будаваць суверэнную дзяржаву, варта адарвацца ад гэтай савецкай спадчыны.

Якія ёсць альтэрнатывы даце 23 лютага? 8 верасня – бітва пад Воршаю? 15 ліпеня – бітва пад Грунвальдам? А што на гэта скажуць суседзі? Перамога беларусаў азначае паразу кагосьці іншага. І крыўда суседзяў – не адзіная праблема, звязаная з выбарам новай даты свята.

Ці патрэбнае ўвогуле свята абаронцы Айчыны беларусам, што, як вядома, «мірныя людзі»? Якія плюсы і мінусы мае выбар іншай даты? Які хітры расейскі прыём можна выкарыстаць, каб свята абаронцы Айчыны прынялі і нацыяналісты, і тыя, хто даражыць савецкаю спадчынаю? Гэтыя пытанні абмяркуе доктар гістарычных навук Аляксандр Краўцэвіч.

Праграма «Загадкі беларускай гісторыі» выходзіць на «Белсаце» кожны панядзелак а 18:50. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

Калаж з фота: Біл Клінтан у Менску, 1994 г.