Лукашэнка просіць у Пуціна $ 3 млрд


Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю расейскаму прапагандысту Дзмітрыю Кісялёву заявіў, што можа прапанаваць вярнуць ядравую зброю ў Беларусь. Ён сказаў, што лічыць Крым расейскім і мае намер наведаць Севастопаль. Навошта Лукашэнка палохае беларусаў і ўвесь свет ядравай зброяй, якіх мэтаў ён хоча гэтым дасягнуць? Ці можна сказаць, што Масква канчаткова прыціснула афіцыйны Менск – і той прызнае Крым расейскім, нягледзячы на наступствы?

Гэтыя ды іншыя тэмы – у сённяшняй «Размове». У варшаўскай студыі «Белсату» – адказны за замежную палітыку і гандаль у Народным антыкрызісным упраўленні Анатоль Котаў.

Некаторыя ідэі, агучаныя Анатолем Котавым у часе праграмы:

  • Лукашэнка прапаноўваў Захаду развязаць міграцыйны крызіс за $ 500 млн.
  • Прызнанне Лукашэнкам анексіі Крыму Расеяй адсякае яму ўсе магчымасці для супрацы з ЕЗ і Украінай.
  • Неўзабаве мы пабачым рэакцыю Украіны на заявы Лукашэнкі аб прызнанні Крыму расейскім.
  • Расея запрашае Лукашэнку ў Крым на магілу Максіма Багдановіча для святкавання ўгодкаў ягонага нараджэння.
  • Лукашэнка палохае Захад ядравай зброяй, бо ніводзін ягоны аргумент у ціску на Захад не спрацаваў.

«Размову» цалкам глядзіце на YouTube-канале «Belsat News».

Калаж з фота: Mikhail Metzel / TASS / Forum