Ваенны псіхолаг: Яны забіваюць не людзей, а экстрэмістаў


Страляніна ў менскай кватэры, у выніку якой загінулі айцішнік Андрэй Зельцар і кадэбэшнік Дзмітрый Федасюк, абрастае ўсё новымі дэталямі. Не сціхаюць і спрэчкі наконт таго, наколькі можна верыць у афіцыйную версію падзеі. Між тым і тыя, хто верыць, і хто не верыць, сыходзяцца ў адным: рана ці позна нешта падобнае мусіла адбыцца.

Вось пра гэтую непазбежнасць Валера Руселік вёў размову з віцэ-прэзідэнтам Федэрацыі вайскова-спартовага хортынгу Украіны, аўтарам і трэнерам курсу псіхалагічнага рыхтавання і прафілактыкі баявога стрэсу «Браняваны розум», у тым ліку для ўкраінскіх жаўнераў у зоне АТА, Канстанцінам Ульянавым.

Некаторыя думкі, якія агучыў Канстанцін Ульянаў у часе праграмы:

  • Калі ў Беларусі знойдзецца ядро людзей, гатовых да гвалту, можна чакаць вялікай хвалі
  • У сілавікоў адбываецца перанос адказнасці: яны ўспрымаюць свае дзеянні як выкананне загадаў, то бок дзеянні свайго начальства
  • Шмат хто гатовы на самыя жахлівыя дзеянні, калі за іх адказвае хтосьці іншы
  • Часам не трэба і надта дорага стымуляваць сілавікоў псіхатропнымі прэпаратамі
  • Чалавека, які бярэ ў рукі зброю, упэўніваюць, што ён будзе страляць не ў людзей, а ў «нацыстаў», «хахлоў», «бандэраўцаў»
  • Калі назваць кагосьці экстрэмістам і тэрарыстам, робіцца лягчэйшым забойства аднаго чалавекам іншым

Размову цалкам глядзіце на YouTube-канале «Belsat News».