Перформанс у «чэраве кіта» і першы выступ Купалаўцаў за паўтара года


Гэтым разам паведамім пра дзве крутыя падзеі, якія належаць беларускай культуры, але адбыліся, на жаль, не ў Беларусі.

Мастак і акцыяніст Міхаіл Гулін зладзіў перформанс: на адной з плошчаў Любліна ён правёў тры дні ў імправізаваным чэраве кіта – на ўзор біблейскага персанажа прарока Іёны, праглынутага кітом у пакаранне. Такім чынам ён зазнаў ізаляцыю, знаёмую цяпер усяму свету праз каронавірус і беларусам праз палітычную сітуацыю.

А легендарныя ўжо «Купалаўцы» упершыню за паўтара года выступілі на рэальнай сцэне. Свой камерны спектакль «Я» (у рэпертуары Купалаўскага тэатру пастаноўка называлася «Першы»), што апавядае пра дзяцінства, каманда паказала ў Беластоку. А нам расказала, як гэта – упершыню за доўгі час выйсці ў людзі.