Нядбай: «Прапагандысты выкладаюць сведчанні для будучых крымінальных справаў супраць сябе»


Чаму лукашысты просяць грошай на «чебурнет»? Як Эрдаган глядзіць на сваіх новых сяброў з NATO? Навошта буратам Крэмль, а Лукашэнку – прыдворныя трубадуры? Адказы на гэтыя ды іншыя пытанні шукалі ўдзельнікі чарговага выдання праграмы Змітра Міцкевіча «Без акрэдытацыі».

Аляксандр Атрошчанкаў, сузаснавальнік Reform.by:

  • Восем гадоў таму Украіна была вельмі ватная.
  • Гэта не першы выпадак, калі пры дыктатуры фармуецца культ аграўгару і кічу.
  • Вайна Пуціна ва Украіне – таксама абарончая, бо калі б Украіна нармальна развівалася, гэта стварала б пагрозу рэжыму ў Расеі.

Таццяна Нядбай, старшыня Беларускага ПЭН-цэнтру:

  • Лукашэнка і Пуцін могуць лічыць, што дэмакратычныя лідары іх падманваюць.
  • Прапагандысты рэжыму Лукашэнкі настолькі не разумеюць, што робяць, што самі выкладаюць сведчанні для сваіх будучых крымінальных справаў.
  • Расейскія лібералы нават не дапускаюць думкі, што іхная краіна можа распасціся і ўсе народы могуць жыць асобна.

Вітаўт Сіўчык, журналіст «Белсату»

  • Цяпер нейтралітэт не выйсце для краінаў, якія лічаць сябе еўрапейскімі.
  • Адзіны народны пісьменнік пры Лукашэнку – гэта Чаргінец. Але пытанне – якога народу. Хіба лукашыстаў.
  • Ёсць магчымасць, што Расея пасля няўдачаў на фронце пачне будаваць у сябе КНДР-2.

Калаж з фота: president.gov.by, pixabay.com