«Маю сям’ю бамбуе Расея. Пры чым тут Амерыка?» – Канстанцін Якаўлеў у рэпартажы Дзяніса Дудзінскага

Канстанцін Якаўлеў яшчэ нядаўна быў галоўным трэнерам гандбольнай каманды «Віцязь». У 2020 годзе ён разам з іншымі спартоўцамі публічна падтрымаў пратэсты супраць фальсіфікацыі выбараў. Праз рэпрэсіі спартовец разам з сям’ёю быў вымушаны зʼехаць з Беларусі ва Украіну.

Пасля пачатку вайны Канстанцін з сямʼёй пастанавіў не ўцякаць з Украіны, каб заставацца сведкам гістарычных падзеяў, дапамагаць украінцам і змагацца на інфармацыйным фронце: рабіць стрымы з лідарамі меркаванняў, наведваць украінскія тэлеэфіры і выступаць ад імя сумленных беларусаў.

«Мне, напрыклад, мае сябры і родзічы спрабуюць сказаць, што «не ўсё так адназначна». Я ім кажу: вы можаце мозг свой уключыць? Вашых пляменнікаў і ўнукаў бамбуе Расея. На іх ляцяць ракеты. Якая нахер Амерыка? Я павінен забіваць тых людзей, якія спрабуюць забіваць маіх дзяцей!» – Канстанцін дзеліцца досведам размоваў з людзьмі, якія падтрымліваюць вайну.

Аб пратэстах у Беларусі, дапамозе Украіне і музычнай творчасці – глядзіце ў чарговым выданні з цыклу «Рэпартаж Дудзінскага: Людзі вайны».

Аўтарскі цыкл «Рэпартаж Дудзінскага: Людзі вайны» распавядае пра жыццё ў зоне баявых дзеянняў. Дзяніс Дудзінскі сустрэнецца з беларусамі, якія падтрымалі Украіну ў яе змаганні з расейскімі акупантамі, пакажа партрэты асобаў, якія воляю лёсу аказаліся ў сітуацыі выпрабавання вайною.

Калаж з фота: president.gov.ua

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Дудзінскі заклаўся з Танковічам наконт вайны

Чаму беларусы вярнуліся бараніць Адэсу?

Беларусы трапілі ў аблогу акупантаў у Ірпіні

Беларуска паказала, як трэба дбаць пра жаўнераў на перадавой

Сын Міхалка застаўся ва Украіне і адбудоўвае знішчаныя гарады

Беларускі паэт перажыў жахі расейскай акупацыі

Камандзір палка Каліноўскага пра бой у Бучы

Мадэль з Беларусі рассяляе ўцекачоў у Адэсе