Мастачка дала адпор берлінскім ябацькам


Насупраць амбасады РБ у Берліне беларусы адкрылі альтэрнатыўную амбасаду з бчб-сімволікай. Берлінскія ябацькі спрабавалі яе апаганіць, але на дапамогу прыйшла мастачка Валерыя.

Яшчэ нядаўна Валерыя сказала б пра сябе, што яна – чалавек без радзімы. Яна паходзіць з Беларусі, але раней не адчувала сябе беларускаю.

«Мая краіна, яна настолькі не адпавядала майму ўнутранаму самаадчуванню… Яна хутчэй болем адбівалася на мне, таму я не адчувала, што маю радзіму. І адчула я гэта [што беларуска. – Заўв. belsat.eu] толькі дзякуючы жнівеньскім падзеям. І тое, што мы цяпер далей робім, усё больш і больш адраджае ўва мне нейкую беларускасць», – кажа Валерыя.

Валерыя стварыла партрэты жанчын-сімвалаў беларускай рэвалюцыі ў тэхніцы tape art. Калі Святлана Ціханоўская сустракалася з беларусамі Берліну, яна атрымала падарунак ад Валерыі – свой партрэт.

Што за альтэрнатыўная амбасада Беларусі адкрылася ў Берліне, і як яе спрабавалі апаганіць мясцовыя ябацькі? Якая гісторыя партрэту Ціханоўскай? Як свабоды і правы берлінцаў паўплывалі на Валерыю? Якою яна бачыць Беларусь у будучыні?

Прыклады твораў Валерыі:

Вось як Валерыя стварае свае працы:

Таксама ў праграме «Беларускі свет»:

  • Дзяніс Мароз з’ехаў у Львоў з-за палітычнага пераследу. Хто дапамог яму агледзецца на новым месцы і атрымаць новую спецыяльнасць?
  • Колькі каштуе жытло ў Чарнагорыі? Высвятляем разам з сям’ёй Барыных, якія з Беларусі пераехалі жыць на Балканы.

Праграма «Беларускі свет» выходзіць на «Белсаце» ў аўторкі а 19:10. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.