Пуцін і Лукашэнка – як дылер з наркаманам


Якую частку незалежнасці Беларусі Лукашэнка здае Крамлю? Што будзе значыць інтэграцыя падатковых і банкаўскіх сістэмаў Беларусі і Расеі? Ці гатовы рэжым да сустрэчы з сапраўдным радыкалізмам у супраціве? Калі пачнецца пошук ворагаў і зачыстка ўнутры сілавых структураў? Чым круты і чаму так важны для Менску ўніверсам «Цэнтральны»?

На гэтыя ды іншыя пытанні вы пачуеце адказы ў праграме Змітра Міцкевіча «Без акрэдытацыі».

Гасцямі чарговага выпуску праграмы сталіся аналітык цэнтру BEROC Кацярына Барнукова, аналітык Цэнтру еўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў і журналіст «Белсату» Віктар Контар.

Андрэй Ягораў

  • Расея хоча заўжды трымаць Беларусь на каленях
  • Унутры сілавых структураў можа пачацца зачыстка і паказальныя рэпрэсіі
  • Гарадскія ўлады цалкам выключаюць людзей з прыняцця рашэнняў аб развіцці гораду

Кацярына Барнукова

  • Рэсурсаў рэжыму хопіць на гэты год, а пасля ўзнікнуць вялікія пытанні
  • Роля сілавікоў павялічваецца, і яны будуць патрабаваць больш сродкаў і кантролю
  • Даходы насельніцтва растуць, а продажы ў рэтэйле падаюць, прычына – палітычная сітуацыя

Віктар Контар

  • Лукашэнка будзе цягнуць з інтэграцыяй да апошняга, але не мае іншага выйсця, як ісці да Расеі
  • Беларусам не варта чакаць з’яўлення «добрага паліцэйскага» пры сучасных уладах
  • Універсам «Цэнтральны» падобны да традыцыйных мюнхенскіх піўных

Поўную версію дыскусіі глядзіце ў праграме «Без акрэдытацыі».