Прапагандыст збіраў пустыя цюбікі «Nivea»


Ну ты што там, засмуткаваў трохі? Не трэба. Далоў! Добры дзядзька Вінаград навіны вам падрыхтаваў.

У сённяшнім выпуску:

– сто пяцьдзясят пазадарожнікаў з кулямётамі;

– Гігін і ягоныя цюбікі;

– нізкі паклон дэпутату за пандус;

– беларускі футбол ды іспанскі сорам;

– секс-цацкі, пра якія вы нават не падазравалі.

Накладвайце дранікі. Даставайце смятану і штосьці папіць. Гэта ж Вінаград.