Што прапануе дэлегат альтэрнатыўнага «Сходу»?


Калі ўлады не хочуць разбірацца з праблемамі людзей, грамадства само пачынае рэгуляваць сваё жыццё. Адзін з дэлегатаў платформы «Сход» адвакат Дзмітрый Лазавік у «Размове» Уладзіміра Мацкевіча тлумачыць, чаму так важна навучыцца дамаўляцца.

Ініцыятыва «Сход» стала адказам на абуджэнне інтарэсу грамадства да палітыкі. Дэлегаты высоўваюць прапановы, а грамадзяне галасуюць за тых, чые ідэі больш блізкія. Адвакат Дзмітрый Лазавік стаў адным з лідараў народнага галасавання. Ягоная платформа палягае на тым, што пасля таго, як беларускія грамадзяне дамовяцца паміж сабою, атрымаецца навязаць сваю волю і прадстаўнікам дзейснай улады.

«Калі з усімі ўвесь час пагаджацца, то ты не прыйдзеш да сваёй мэты. Дакладна трэба адстойваць свае інтарэсы і тое, што ты мусіш рабіць», – выказаўся госць «Размовы» Уладзіміра Мацкевіча.

Адмыслова для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце аўтамабілем або проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў, – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Фота: стоп-кадр з праграмы «Размова», pixabay.com