Што агульнага паміж татуяваннем і беларускай мовай?

Абаяльны майстар тату падзяліўся, з чаго пачалося ягонае захапленне гэтаю справаю і чым беларусам так падабаюцца тату з нацыянальнай сімволікай, ды распавёў, навошта і як перайшоў на беларускую мову ў сталым узросце.

Віктар Цыркуновіч – беларускамоўны майстар тату. У 2018 г. у горадзе Беразіно ён адкрыў сваю студыю татуявання пад назваю «1863». Такая назва наўпрост звязаная з паўстаннем Кастуся Каліноўскага.

Ці можа майстар тату зрабіць татуіроўку самому сабе? Што будзе, калі на целе не застанецца месца на новыя тату? Што рабіць, калі татуіроўка не выдаляецца? Якія нацыянальныя сімвалы часцей за ўсё хочуць мець на татуіроўцы беларусы? Навошта ў дарослым веку спадар Віктар вырашыў перайсці на беларускую мову і як у яго гэта атрымалася? Чаму ён назваў свой салон «1863»? На гэтыя ды іншыя пытанні адкажа спадар Віктар.

У граматычнай частцы пагаворым пра такое, здавалася б, усім добра знаёмае слова як «чацвер», а таксама высветлім, чаму можна казаць «штодзень» і «штогод», але нельга – «штодом» і «штовуліца».

Калі вам цікавая менавіта тэхналогія нанясення татуіроўкі, дакладнае апісанне працы машынкі для татуявання ды непакоіць пытанне, наколькі балючая гэтая працэдура, то раім паглядзець старэйшае выданне «Мова нанова» пра тату.

Ці можа майстар татуяваць самога сябе? Што будзе, калі на целе не застанецца месца на новыя выявы? Што рабіць, калі тату не выдаляецца? Якія нацыянальныя сімвалы часцей за ўсё хочуць мець на целе беларусы? Навошта ў дарослым веку спадар Віктар захацеў перайсці на беларускую мову, і як у яго гэта выйшла? Чаму ён назваў свой салон «1863»? На гэтыя ды іншыя пытанні адкажа спадар Віктар.

У граматычнай частцы пагаворым пра такое, здавалася б, усім добра знаёмае слова, як «чацвер», а таксама высветлім, чаму можна казаць «штодзень» і «штогод», але нельга – «штодом» і «штовуліца».

Калі вас цікавяць акурат тэхналогія татуявання і падрабязнае апісанне працы адмысловай машынкі ды непакоіць пытанне, наколькі балючая гэтая працэдура, то раім паглядзець ранейшае выданне праграмы «Мова нанова» пра тату.

Тату

Вядоўцы праграмы – Глеб Лабадзенка і Алеся Літвіноўская.

Адукацыйную праграму «Мова Нанова» глядзіце кожную нядзелю а 20:15 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Кароткая спадніца зрабіла беларускамоўным

У чым Статкевіч заўсёды папраўляў жонку?

Ці мог Менск называцца інакш?

Сенсацыйнае адкрыццё ў пахавальні Радзівілаў

Як адбываецца беларусізацыя за кратамі

Папяровая газета і лісты – адзіная крыніца інфармацыі для палітвязняў

Ці проста прадаць нырку ў Беларусі?

Новы канал для распаўсюду беларускае мовы ад «Арт Сядзібы»