Алег Трусаў: Лукашэнка – галоўны экстрэміст


Лукашэнка ненавідзіць бел-чырвона-белы сцяг, але спрабаваў бы забараніць любы, калі б яго выкарыстоўвалі пратэстоўцы.

Генеральная пракуратура гатовая прызнаць бел-чырвона-белы сцяг экстрэмісцкім, бо так папрасіла купка «неабыякавых грамадзянаў», а краіна патрабуе пакінуць нацыянальныя сімвалы ў спакоі. У эфіры «Размовы» Святланы Калінкінай і былы дэпутат Вярхоўнага Савету, ганаровы старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў тлумачыць, чаму вайна з нацыянальнымі сімваламі сёння перайшла ў вострую фазу, але не можа скончыцца перамогай Лукашэнка і ягонай каманды.

«Каб хадзілі з нейкім блакітным сцягам, знішчалі б блакітны. Канчаткова знішчаць мову? На гэта ўлада не пойдзе, таму што ёсць сярод прыхільнікаў улады даволі вялікая колькасць людзей, якія супраць таго, каб мову ліквідаваць цалкам», – выказаўся Алег Трусаў.

Ці сапраўды нацыянальныя сімвалы ды мова з’яўляюцца каштоўнасцю для хоць нейкіх чыноўнікаў? Ці не чакае нас поўная забарона ўсяго беларускага? Адказы – у «Размове».

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце аўтамабілем або проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў, – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.