Акторка-купалаўка: Здацца цяпер – значыць кінуць людзей у турме на волю лёсу

Пра падлік дзён пратэсту, эмацыйныя арэлі ды як усяму гэтаму даць рады. Пра актуальнасць казкі пра Чыпаліна для беларускіх рэаліяў і жыццё пасля звальнення з Купалаўскага тэатру. Пра беларускую мову ды тое, як можна гадаваць дзіця ў беларускім духу і як дарослым перайсці на беларускую мову. Гутарым з акторкаю Крысцінаю Дробыш. А таксама слухаем магутны маналог са спектаклю «Я» ў ейным выкананні.

Крысціна Дробыш – акторка Купалаўскага тэатру, якая звольнілася ў жніўні 2020 года разам з іншымі калегамі на знак пратэсту супраць дзеянняў уладаў. Гэта яна грала Снягурачку ў навагоднім выданні шоу «Хай так TV».

Крысціна востра перажывае падзеі беларускае рэвалюцыі. Ёй не дае апусціць рукі думка пра людзей, якія пацярпелі ад сваволля сілавікоў. Яна проста не знайшла б сабе месца, калі б здалася і кінула барацьбу.

«Бо я разумею: людзі сядзяць там, яны не бачаць сем’яў… Невядома чым усё скончыцца: ці будуць яны жывыя, ці выйдуць яны. А я што тады? Я не маю права здацца. Куды здавацца? І што, калі я здамся… Я спрабую сабе ўявіць, што будзе далей. Я вось спынюся, замаўчу, буду жыць нейкім звычайным жыццём… Я разумею, што я сабе не дарую гэтага», – тлумачыць Крысціна.

У граматычнай частцы разбіраемся, як правільна сказаць – «здзекаванні» ці «здзекі», а таксама вучымся граматычна правільна кпіць і здзекавацца.

Вядоўцы праграмы – Глеб Лабадзенка і Алеся Літвіноўская.

Адукацыйную праграму «Мова Нанова» глядзіце кожную нядзелю а 20:15 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Больш матэрыялаў

Як адбываецца беларусізацыя за кратамі

Папяровая газета і лісты – адзіная крыніца інфармацыі для палітвязняў

Ці проста прадаць нырку ў Беларусі?

Новы канал для распаўсюду беларускае мовы ад «Арт Сядзібы»

Колькі трэба амапаўцаў на адну дзяўчыну-мастачку?

Майстар-клас па рыторыцы, каб зрабіцца больш упэўненым у сабе

Затрымалі і пагражалі адправіць дзіця ў прытулак

БНР была ўдвая большая за сучасную Беларусь