Ад ВКЛ да Лукашэнкі: калі Беларусь была беларускаю?


«Якая розніца, якой мовай карыстацца?» – можа запытаць расейскамоўны беларус. Здавалася б, няма розніцы. Але чаму тады падымаецца такая хваля супраціву, калі прапаноўваюць увесці толькі адну дзяржаўную мову – беларускую?

Мова, якую сёння мы называем беларускай, фармавалася не адну сотню гадоў. Сучасная беларуская мова і ейныя «продкі» ў розныя часы мелі розны статус: ад дзяржаўнай да забароненай.

Працы Францыска Скарыны, ягоныя пераклады Бібліі і аўтарскія прадмовы ілюструюць, на якім высокім узроўні была беларуская культура ў Вялікім Княстве Літоўскім XVI ст. Хай тады яшчэ і не карысталіся словам «Беларусь» шырока.

А сёння беларуская культура перажывае крызіс, які доктар гістарычных навук Сяргей Токць лічыць унікальным. Унікальным таму, што слова «крызіс» мае датычыцца нейкага пераходнага перыяду. А крызіс беларускай культуры расцягнуўся, «завіс».

Не дапамагло беларускай культуры і паўстанне Рэспублікі Беларусь, бо ўладу ў ёй захапіў Аляксандр Лукашэнка. Адно з найбольшых ягоных злачынстваў, на думку доктара гістарычных навук Аляксандра Краўцэвіча, – палітыка гвалтоўнай русіфікацыі, пераследу і дыскрымінацыі беларускае культуры ў Беларусі.

Што такое сістэмны крызіс беларускай культуры, калі ён пачаўся і як развіваўся, у чым праяўляўся ды ці можна яшчэ з яго выйсці, і абмяркуюць Сяргей Токць і Аляксандр Краўцэвіч.

Праграма «Загадкі беларускай гісторыі» выходзіць на «Белсаце» кожны панядзелак а 18:50. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

Калаж з фота: commons.wikimedia.org