Беларусы чакаюць толькі адну навіну! Сатырычнае шоу


У навагоднюю ноч Аляксандр Лукашэнка напіўся і пачаў пісаць свайму былому… старэйшаму брату, а цяпер непасрэднаму начальніку Уладзіміру Пуціну. І прапанаваў аддаць пад кантроль Беларусі газаправод «Паўночная плынь – 2».

Ці будзем з газам – не вядома, але дакладна Беларусь будзе з самагоннай брагай. Канфіскацыя гэтага стратэгічнага прадукту – важная крыніца даходу дзяржавы. Тым больш, калі сілавікі аддаюць шалёныя грошы за ялінку з навагодняга звароту Святланы Ціханоўскай.

  • Мент купіў ялінку Прэзідэнта Беларусі – самую крутую!
  • У Менску навагодняга салюту не будзе – «будзет очэнь інцерэсна!»
  • Ябацька атрымаў у лыч ад жонкі і Снягуркі
  • Самагонная брага пайшла ў даход дзяржавы
  • Мы проста не ўмеем гатаваць Лукашэнку
  • АМАП у Менску бегае па феерверках
  • Мегаквіток для берлінцаў – можна купіць і нікуды не ехаць
  • П’яны Лукашэнка піша Пуціну ў Новы год
  • Ці пачуваецца Міхась Зуй экстрэмістам?
  • 12 дзён калядных злачынстваў
  • Віншаванні ад Дзяніса Дудзінскага, Міхася Зуя і Кацярыны Ваданосавай

Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу а 20:30 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Хочаш ведаць, чым жыве «Хай так TV»? Далучайся да нашых сацсетак у Telegram, Facebook, Instagram, VK і Twitter.

Калаж з фота: Jonas Leupe / unsplash; geralt / pixabay; Miomir Polzović / commons.wikimedia.org