Праграмы

Аўтарскі цыкл рэпартажаў тэлевядоўцы Дзяніса Дудзінскага з Украіны, ахопленай вайною. Творца распавядае пра жыццё ў зоне баявых дзеянняў, сустракаецца з беларусамі, якія падтрымалі Украіну ў яе змаганні з расейскімі акупантамі, далучыліся да вызвольнай барацьбы ўкраінскага народу з захопнікамі, паказвае партрэты асобаў, якія воляю лёсу аказаліся ў сітуацыі выпрабавання вайною.
Усе праграмы
Усе праграмы

Журналісты «Белсату» пра моц беларусаў, перамогу і працу на фронце
Спецыяльны выпуск рэпартажу «Людзі вайны»
11.09.2022
«Трэба ліквідаваць шайку Лукашэнкі»: беларускі ваяр пра будучыню Беларусі і вайну
«Абавязкова пераможам!»
28.08.2022
«Трупы ляжалі на кожным кроку». Зміцер Галко пра напад Расеі, марадзёраў і жахі вайны
Зміцер праехаў ахопленую агнём Украіну ўздоўж і ўпоперак.
21.08.2022
Дудзінскі заклаўся з Танковічам наконт вайны
Калі скончыцца вайна?
14.08.2022
Чаму беларусы вярнуліся бараніць Адэсу?
Вайна ў аб’ектыве фатографа Ігара Ткачэнкі.
07.08.2022
Беларусы трапілі ў аблогу акупантаў у Ірпіні
За час у сутарэнні яны схуднелі на 7 кілаграмаў і саслаблі, таму эвакуацыя была вельмі цяжкая.
31.07.2022
Беларуска паказала, як трэба дбаць пра жаўнераў на перадавой
Мінілазня, сухі душ, набор «раніца, як удома» – такую «гуманітарку» для ўкраінскіх жаўнераў прыдумалі валанцёры. Сярод іх – беларуска Юлія Гарачая. Яна распавяла, як беларусы дапамагаюць Украіне перамагчы расейскіх агрэсараў.
24.07.2022
Сын Міхалка застаўся ва Украіне і адбудоўвае знішчаныя гарады
24 лютага пасля нападзення Расеі на Украіну ягонае жыццё кардынальна змянілася.
10.07.2022
«Маю сям’ю бамбуе Расея. Пры чым тут Амерыка?» – Канстанцін Якаўлеў у рэпартажы Дзяніса Дудзінскага
Канстанцін Якаўлеў разам з іншымі спартоўцамі публічна падтрымаў пратэсты супраць фальсіфікацыі выбараў. Але праз рэпрэсіі разам з сям’ёю быў вымушаны зʼехаць з Беларусі ва Украіну.
03.07.2022
Беларускі паэт перажыў жахі расейскай акупацыі
Бачыў з балкона свайго дому, як бамбяць суседні з Бучаю Гастомель
26.06.2022
Камандзір палка Каліноўскага пра бой у Бучы
Трапіў у аблогу, страціў найлепшага сябра і частку каманды
19.06.2022
Мадэль з Беларусі рассяляе ўцекачоў у Адэсе
Як пераможца сусветных конкурсаў прыгажосці падтрымлівае Украіну.
12.06.2022
Беларускі добраахвотнік з пазыўным Янкі нішчыць акупантаў
Былы спартовец і заўзятар ваюе за Украіну.
05.06.2022