Лукавыя навіны. Выкрываем фэйкі

Пра праграму

У ЗША дзеці праз голад ядуць пацукоў. За шэсць гадоў, якія прайшлі з часоў гэтай знакамітай гісторыі, агалошанай на БТ, прапаганда ў СМІ змянілася кардынальным чынам. Маніпуляцыі зараз нярэдка пакуюцца ў форму, якая, на першы погляд, выглядае шматбаковай і аб'ектыўнай. А фэйкавыя навіны змешваюцца з элементамі праўды гэтак, што падман, без адмыловага даследавання, не бачны нават спрактыкаванаму воку. У новай праграме «Белсату» «Лукавыя Навіны», нашы журналісты старанна спраўджаюць паведамленні як у дзяржаўнай, так і ў незалежнай прэсе і паведамляюць, калі вамі маніпулявалі, калі недагаворвалі, а калі і зусім казалі няпраўду.

Выданне