Праграмы

Шыльды
Вуліцы, на якіх мы жывем. Нашыя двары, праспекты і плошчы нашых гарадоў, праезды і завулкі нашых мястэчак. Усе яны названыя нечымі імёнамі. Чые гэта імёны? Хто гэтыя людзі, чыя памяць завязаная з нашымі дамамі і лёсамі? Што яны зрабілі і чаму іх так высока ўшанавалі? Штотыдзень на тэлеканале «Белсат» разам з вамі мы зазірнем на вашыя вуліцы, даведаемся пра тых, у гонар каго яны названыя, і пагаворым пра гэта ў новай тапаграфічна-іранічнай праграме «Шыльды» з вядоўцам, музыкам і проста цікавым чалавекам Лявонам Вольскім.
Усе праграмы
Усе праграмы

У Беларусі памяць пра СССР пераўтварылі ў фарс
Чаму людзі, якія нарадзіліся пасля 1991 года, сумуюць па СССР? Здавалася б, савецкі перыяд – перагорнутая старонка гісторыі, да таго ж не найлепшая. Але не: савецкае мінулае заўсёды побач. Штопраўда, цяпер ужо ў выглядзе фарсу.
25.04.2021
Кіраўніка Беларусі абурыла беларуская мова
Панцеляймон Панамарэнка быў мультыталенавітым чалавекам. Куды толькі ні накіроўвала яго партыя – ад Нідэрландаў да Непалу! Давялося яму «пастаяць ля стырна» і ў БССР. Але ці варта ў ягоны гонар называць вуліцы беларускіх гарадоў?
18.04.2021
Асуджаны на смерць бандыт зрабіў вайсковую карʼеру
Хто такі Рыгор Катоўскі – добры камандзір, які ў сілу абставінаў спярша быў бандытам, ці наадварот – хвацкі бандыт, які паступіў на службу ў войска, каб уратавацца ад пятлі? І чым прыметная менская вуліца Катоўскага?
11.04.2021
Верна служыш дыктатару, а ён табе – кулю!
Васіль Шаранговіч бязлітасна змагаўся з пятаю калонаю і наймітамі варожых дзяржаваў. А потым сам трапіў у жорны карнай машыны. Адное па ім засталося – імя на шыльдах вуліцы, дзе рэпетаваў гурт «Мроя», у Сухараве, раёне, якога магло не быць.
04.04.2021
Недарэчныя назвы вуліцаў. Без палітыкі!
Гэтым разам Лявон Вольскі, як чалавек з абвостраным пачуццём слова, звярнуў увагу на вуліцы, чые назвы гучаць нейтральна. Але гэта толькі першае ўражанне. Насамрэч яны дэманструюць моўную глухату беларускіх чыноўнікаў.
28.03.2021
Барадзіно – перамога ці параза беларусаў?
У Менску няма вуліцы Ватэрлоўскай, затое ёсць Барадзінская. Чаму адну бітву Напалеона палічылі важнейшаю за іншую? Чым нагэтулькі прыкметная Барадзінская бітва, што яна атрымала ўласную вуліцу ў нашай сталіцы?
21.03.2021
Таварыш з Аўстраліі ўзначаліў Данбас
Дзіўна, што вуліцу Арцёма назвалі імем, а не прозвішчам, праўда? Кім жа быў гэты чалавек з яскравай біяграфіяй, якой хопіць на дзясятак прыгодніцкіх фільмаў? І чым вядомая вуліца, што носіць ягонае імя?
14.03.2021
Суворы мікрараён, дзе збярогся старажытны лес
На самай ускраіне Менску, агорнуты МКАДам, раскінуўся мікрараён вуліцы Ангарскай. Кажуць, што суворасць мясцовага мікраклімату і жыхароў адпавядае далёкаўсходнім таежным тапонімам. Колькі ў гэтым праўды – праверым на месцы.
07.03.2021
Чырвоную зорку для Чырвонае арміі прыдумаў мянчук
Чырвоную зорку як сімвал Чырвонае арміі запрапанаваў мянчук Канстанцін Ерамееў. У СССР чырвоныя зоркі так шанаваліся, што ў іх гонар называлі цэлыя вуліцы! Вось пра такія зоркі ды аднайменную вуліцу ў Менску і пойдзе гаворка.
27.12.2020
Ад чаго памёр Жалезны Фелікс, арганізатар чырвонага тэрору?
Збіраўся стаць ксяндзом, а стаў завадатарам чырвонага тэрору! Гэтае выданне – пра вуліцу, знітаваную з пакручастым лёсам Фелікса Дзяржынскага, ці, як яго яшчэ называлі, Жалезнага Фелікса.
20.12.2020
Вуліца, куды не совалася савецкая міліцыя
У гэтым выданні тапаграфічна-іранічнай праграмы «Шыльды» аўтар і вядоўца Лявон Вольскі высветліць, што за «базіс» даў імя вуліцам Базісным, гісторык Уладзімір Плавінскі патлумачыць, па якім прынцыпе ў розныя часы Менскія вуліцы атрымлівалі назвы, а мясцовыя жыхары Зміцер і Мікіта распавядуць пра колішняе і сённяшняе жыццё на вуліцы Базіснай.
18.12.2020
Што звязвае Аляксандра Пушкіна з Ракавам?
«Рускі Байран» альбо самы вядомы расейскі паэт, Аляксандр Сяргеевіч Пушкін, і беларускае мястэчка Ракаў. Што можа быць супольнага? Глядзіце ў чарговым выпуску «Шыльдаў».
06.12.2020
Адмовіць беларусам у праве называцца нацыяй – і атрымаць вуліцу ў Менску
У сталіцы незалежнай Беларусі ёсць вуліца Кнорына. Іронія ў тым, што сам ён такога б не ўхваліў. Не таго, што ягоным імем назвалі вуліцу, а факту, што Беларусь – суверэнная краіна. Чым займаўся Вільгельм Кнорын у Беларусі, як трапіў у Маскву, і які канец чакаў яго там? Чаму вуліца Кнорына гэтак падабаецца тым, хто там жыве? Высветлім усё на месцы!
29.11.2020