Жніва некалькіх тарнада


5 сакавіка 2019 года. Амерыканка Барбара Роан шукае рэчы на месцы разбуранага дому-прычэпу, разбуранага ў выніку некалькіх тарнада ў штаце Алабама. Фота – Shannon Stapleton/Reuters/Forum.

У мінулую нядзелю па штаце Алабама прайшло некалькі тарнада, якія знішчалі ўсё на сваім шляху. У выніку стыхіі загінулі прынамсі 23 асобы, а мноства людзей зніклі без звестак. Каля 10 тысячаў хатніх гаспадарак засталіся без электрычнасці.

Метэаролагі папярэджваюць аб небяспецы чарговых ураганаў.

У пятніцу Алабаму наведае Дональд Трамп.

Каментары