Забойства ў консульстве


Сябры саудаўскага журналіста Джамаля Хашогжы праводзяць акцыю пратэсту каля будынку консульства Саудаўскай Аравіі ў Стамбуле.

Аглядальнік газеты The Washington Post Джамаль Хашогжы знік 2 кастрычніка. Апошняя ўстанова, якую наведваў журналіст, было консульства Саудаўскай Аравіі ў Стамбуле. Эр-Рыяд першапачаткова адмаўляў сваю датычнасць да знікнення журналіста, пакуль пад ціскам міжнароднай супольнасці, не распавёў, што журналіст быў забіты ў консульстве краіны. Інфармацыя пра забойства ў консульстве выклікала хвалю абурэння па ўсім свеце.

Фота – REUTERS/Osman Orsal

Каментары