«Я/мы Іван Галуноў» у Крамлі


Студэнтка МДУ, карэспандэнтка выдання Medialeaks Ганна Луганская прыйшла на прыём у Крамлі з нагоды Дня Расеі ў футболцы «Я/мы Іван Галуноў».

Ганна пазней распавядала, што апранула футболку пад кашулю, бо баялася, што з такім надпісам яе не прапусцяць. «Прайшла я абсалютна спакойна, а там высветлілася, што месца для мяне і маіх бабулі з дзядулем былі ў першым шэрагу. Тут я зразумела, што гэта грандыёзны шанец паказаць Уладзіміру Уладзіміравічу, што мяне ў дадзены момант хвалюе. Ён [Уладзімір Пуцін] стаяў прама насупраць мяне гадзіну, увесь час як доўжылася цырымонія. Я зняла кашулю адразу пасля таго, як ён выйшаў на сцэну і пачаў гаварыць. Ён глядзеў на ўсіх, праводзіў позіркам. Твар у яго быў відавочна не вельмі радасны – магчыма, ён быў незадаволены, магчыма, быў проста вельмі стомлены», – казала дзяўчына «Медузе».

Крыніца – Mikhail Metzel/TASS

Каментары