Выстава «Вольныя з вольнымі, роўныя з роўнымі» распачала працу ў Менску


У Менску распачала працу часовая эскпазіцыя «Вольныя з вольнымі, роўныя з роўнымі», у Нацыянальным гістарычным музеі. Выстава прысвечаная 450-годдзю падпісання ў 1569 годзе Люблінскай уніі паміж Каралеўствам Польскім і Вялікім Княствам Літоўскім.

Акрамя гістарычных дакументаў, у музеі можна пабачыць карціну Яна Матэйкі «Люблінская унія», 1869-га года.

Арганізатарам выставы, якая будзе працаваць да 13 лістапада, выступіў Польскі Інстытут у Менску.

Каментары