Утапічны размах савецкіх архітэктараў


У Палацы мастацтва ў Менску распачала працу перасоўная выстава «Горад Заўтрашняга Дня». Выстава дэманструе эвалюцыю савецкай мадэрнісцкай архітэктуры ад яе ўзнікнення ў 1920-х і адраджэння ў позніх 1950-х да развалу Савецкага Саюзу. Можна пабачыць, як архітэктура рэагуе на змену палітычнага рэжыму і як з развалам СССР абарваўся праект савецкага мадэрнізму з яго ўтапічнымі праектамі.

Менск стаў другім месцам выставы пасля Ерэвану. Выстава наведае таксама Маскву, Новасібірск, Кіеў і Тбілісі.

Наведаць выставу можна да 25 кастрычніка.

Фота ДЗ belsat.eu

Каментары