Унікальны фестываль «Справа» сабраў каля 2 тыс. удзельнікаў


Трэці год запар у вёсцы Белая Царква, што ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці, праходзіць фестываль «Справа». Мэта фестывалю – змяніць стаўленне беларусаў да прыроднай, культурнай і гістарычнай спадчыны праз узаемадзеянне з ёй пры дапамозе музыкі і сучаснага мастацтва.

Сёлета, нягледзячы на нізкія тэмпературы і дажджы, у фэсце ўзялі ўдзел да 2 тыс. чалавек.

Фота СВ, belsat.eu

Каментары