У ЗША стартаваў калядны распродаж


23 лістапада 2018 года. Жанчыны на адной з нью-ёркскіх вуліцаў рыхтуюцца несці свае торбы падчас Чорнай пятніцы. Фота – Andrew Kelly/Reuters/Forum.

Чорная пятніца ў ЗША – першая пятніца пасля Дня падзякі ў ЗША. Сам тэрмін калісьці азначаў вялікія заторы на дарогах у пятніцу пасля Дня падзякі. Сёння назву трактуюць больш пазітыўна: выраз «in the black» у ангельскай азначае «станоўчы баланс» – у супрацьлегласць «in the red». Мяркуецца, што мноства прадаўцоў у гэты дзень выйдуць у плюс: сёння ў ЗША стартуе традыцыйны калядны сезон распродажу.

Гэта не афіцыйная свята, але некаторыя людзі бяруць адгул, каб паспець набыць пажаданыя тавары з вялікімі зніжкамі.

Імаверна адзінымі, хто не могуць на адгул разлічваць – працаўнікі гандлю. Крамы ў гэты дзень адкрываюцца каля 5-й раніцы, а некаторыя найбуйнейшыя гандлёвыя сеткі – нават апоўначы.

У гэты дзень пакупкі робяць звычайна каля 100 млн амерыканцаў.

Каментары