У Малібу цяпер кожны – ратаўнік


9 лістапада 2018 года. Жыхар Малібу спрабуе абараніць свой дом ад пажару, які ахапіў жытло ягонага суседа, з дапамогай землянога насыпу. Фота – Gene Blevins/Reuters/Forum

Горад Малібу знаходзіцца на ціхаакіянскім узбярэжжы ў штаце Каліфорнія. Тут жыве мноства галівудскіх зорак, але горад вядомы перадусім тым, што ён стаў месцам дзення аднаго з самых папулярных тэлесерыялаў у ЗША – «Ратаўнікі Малібу». Летась выйшаў поўнаметражны фільм з аднайменнай назвай.

На поўначы і поўдні Каліфорніі ўжо некалькі дзён гараць лясы. Гэтак, у выніку пажараў дашчэнту згарэў, напрыклад, горад Парадайз (па-ангельску – «Рай»). Вядома, што ад стыхіі загінулі прынамсі дзевяць асобаў, а сотні чалавек мусілі пакінуць сваё жытло і ратавацца ўцёкамі.

Паводле каліфарнійскага Дэпартаменту лясной гаспадаркі і пажарнай аховы, гэты пажар стаз самым разбуральным у гісторыі штату.

ДД

Каментары