У Курапатах усталявалі помнік, зацверджаны Мінкультам


На ўсталяванне помніку прыйшлі прадстаўнікі скульптурнага камбінату і Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і замежныя дыпламаты. Абаронцы ўрочышча і апазіцыйныя актывісты не прыйшлі.

Вакол помніка было нямала спрэчак: журы пры Мінкульце вырашыла ўсталяваць помнік на гэтак званай «Галгофе», а актывісты прасілі ўсталяваць помнік каля ўваходу ва ўрочышча.

Фота – Yury Meliashkevich

Каментары