Твар, якому 4250 гадоў


Рэканструкцыя твару Авы на падставе даследаванняў пад кіраўніцтвам археолага Маі Хул. Фота – Hew Morrison.

Брытанскія археолагі і генетыкі правялі даследаванне жыцця дзяўчыны, якая памерла больш за 4250 гадоў таму (раней лічылася, што гэта адбылося на 500 гадоў пазней).

Парэшткі дзяўчыны, якую назвалі Авай, археолагі знайшлі яшчэ ў 1987 годзе. Яна жыла ў Бронзавым веку і памерла, калі ёй было каля 18–22 гадоў.

Раней лічылася, што ў Авы былі рудыя валасы і блакітныя вочы. Аднак новае даследаванне старажытнай ДНК паказала, што папярэднія вынікі былі няслушнымі. Спецыяліст па судова-медычнай экспертызе Х’ю Морысан склаў новы партрэт Авы: у яе, хутчэй за ўсё, былі карыя вочы і чорныя валасы.

З вынікамі працы навукоўцаў можна пазнаёміцца ў часопісе Proceedings of the Society of Antiquaries of Scotland.

ДД

Каментары