Трэцяе золата Саханенкі


17 сакавіка 2018 года. Пхёнгчанг, Паўднёвая Карэя. Беларуская паралімпійка Святлана Саханенка з Раманам Яшчанкам, які вядзе лыжніцу на дыстанцыі, на цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў.

У суботу Святлана Саханенка з вынікам 22 хвіліны 19,3 секунды выйграла лыжную гонку на 7,5 км класічным стылем сярод спартсменак з парушэннямі зроку. Серабро ў расяянкі Міхаліны Лысовай, бронза ў аўстрыйкі Карыны Эдлінгер.

Такім чынам, Саханенка стала трохразовай алімпійскай чэмпіёнкай.

Для беларускай паралімпійскай зборнай гэта чацвёрты залаты медаль у Пхёнгчангу. Усяго на рахунку нашае каманды ўжо 12 узнагародаў – яшчэ чатыры срэбраныя і чатыры бронзавыя медалі.

Фота – Уладзімір Смірноў/ТАСС

Каментары