Трамп і Нобэль – 5: 2


Сёння ў Осла абвесцяць, хто атрымае Нобэлеўскую ўзнагароду міру, якую ўручаюць за выбітны ўклад у галіне ўмацавання міру.

Афіцыйны спіс патэнцыйных лаўрэатаў трымаецца ў сакрэце – вядома толькі, што на прэмію сёлета прэтэндуюць 216 фізічных асобаў і 115 арганізацыяў. Дапамагчы здагадацца цяпер, каго ўзнагародзяць, могуць прагнозы букмекераў. Іхныя фаварыты – лідар КНДР Кім Чэн Ын і прэзідэнт Паўднёвай Карэі Мун Чжэ Ян, якія ў апошні час прыкладаюць значныя намаганні па спыненні вайны і дэнуклеарызацыі Карэйскага паўвострава.

Атрымаць узнагароду можа і Доналд Трамп. Яго «за праведзеную працу па спыненні Карэйскай вайны» намінавалі на прэмію 18 амерыканскіх кангрэсменаў. Шанцы прэзідэнта ЗША букмекеры ацэньваюць як 5: 2.

На здымку: Прэзідэнт Дональд Трамп і Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын пасля сустрэчы ў Сінгапуры 12 чэрвеня, 2018 года, на якім лідары ЗША і КНДР абмяркоўвалі ядравае раззбраенне Паўночнай Карэі. Гэта першая ў гісторыі сустрэча дзейнага амерыканскага прэзідэнта з кіраўніком КНДР. Фота – Jonathan Ernst / Reuters / Forum

Каментары