Спецназ адзначае Вадохрышча


19 студзеня 2019 года. Спецназавец скочыць у ледзяную ваду побач са Свята-Елісавецінскім кляштарам пад Менскам. Фота – Віктар Драчоў/ТАСС

На свята Богаз’яўлення сотні праваслаўных вернікаў па ўсёй краіне акунуліся сёння ў ледзяную ваду.

Вадохрышча адзначаюць на ўспамін урачыстага хрышчэння Сына Божага ў рацэ Іярдан. Аднак купанне ў зімовай палонцы – традыцыя сучасная і не мае нічога агульнага з царкоўнымі канонамі.

На нашай старонцы можна пачытаць і паглядзець, як Вадохрышча адзначылі вернікі ў Горадні, Гомлі і Менску.

ДД

Каментары