Сотні тысячаў турыстаў не могуць вярнуцца дадому праз банкруцтва тураператара


Каля 600 тысячаў турыстаў цяпер знаходзяцца на адпачынку за мяжой паводле пуцёвак кампаніі Thomas Cook, якая аб’явіла сябе банкрутам. У выніку ўладам краінаў патрэбна арганізаваць вяртанне людзей дадому. Гэтак міністр транспарту Вялікай Брытаніі Грант Шэппс заявіў, што вяртанне людзей стане найбуйнейшай у гісторыі краіны падобнай аперацыяй у мірны час.

 

Фота: EFE / Forum

Каментары