«Сіняя рука» замест Леніна


27 верасня 2018 года. У Кіеве на бульвары Тараса Шаўчэнкі ўсталявалі арт-аб’ект у выглядзе гіганцкай сіняй рукі. Фота – Ганна Шпількоўская

Скульптура румынскага мастака Багдана Раца стаіць на месцы помніка Леніну, які быў разбураны ў 2013 годзе. Спонсарам устаноўкі аб’екту стала Амбасада Румыніі ўва Украіне. Паводле аўтара, рука сімвалізуе «сяброўства і зносіны».

Bird in Flight піша, што жыхарам Кіеву мастацкі твор не спадабаўся. На думку гараджанаў, рука сімвалізуе не сяброўства, а адсутнасць гарачай вады ў некалькіх раёнах гораду.

Інсталяцыя з’явілася ў цэнтры Кіеву часова ў межах праекту «Moving Monuments». Для яго мастакі ствараюць помнікі і скульптуры, якія выстаўляюцца ў розных краінах. Год таму на месцы помніка Леніну ўжо ўсталёўвалі часовы арт-аб’ект мексіканскай мастачкі Ісы Карыльё «Рытуал прыроды», які быў зроблены з пучкоў мяты і размарыну.

ДД

Каментары