Рыбаловы распавялі, дзе ў Беларусі самыя чыстыя берагі


23 красавіка 2019 года. Мужчына ловіць рыбу пад Менскам. Фота – Васіль Фядосенка/Reuters/Forum

Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў падвяло вынікі акцыі «Чысты вадаём», падчас якой шэсць тысячаў чалавек па ўсёй краіне прыбралі больш за тысячу кіламетраў берагоў вадаёмаў. У выніку на палігоны адкідаў яны вывезлі каля 700 кубічных метраў смецця.

Паводле рыбаловаў, найменш засмечаныя берагі вадаёмаў аказаліся на Магілёўшчыне, найбольш забруджаныя – на Гарадзеншчыне і Гомельшчыне.

ДД belsat.eu

Каментары