Рэвалюцыя працягваецца


Масавыя дэманстрацыі ў Алжыру пачаліся ў канцы лютага. Людзі пратэставалі супраць вылучэння на пяты прэзідэнцкі тэрмін Абдэль Азіза Бутэфлікі, які кіраваў краінай з 1999 году. Пратэстоўцы перамаглі: 11 сакавіка Бутэфліка адмовіўся балатавацца на новы тэрмін, а 2 красавіка сышоў у адстаўку. Часовым прэзідэнтам Алжыру стаў 77-гадовы Абделькадер Бенсалех, які ўзначальваў Савет нацыі (верхнюю палату парламента) са студзеня 2016 года.

Між тым пратэсты ў Алжыры працягваюцца: кожную пятніцу людзі выходзяць на вуліцы сталіцы краіны, патрабуючы сыходу ўсёй палітычнай эліты і поўнай змены палітычнага рэжыму. «Вы павінны сысці» і «Злодзеі, вы разбурылі краіну», – напісана на плакатах пратэстоўцаў.

Каментары