Пратэсты ў аэрапорце


Адміністрацыя міжнароднага аэрапорту Гон-Конгу была вымушаная адмяніць усе рэйсы праз антыўрадавыя пратэсты. Сотні дэманстрантаў занялі тэрыторыю каля стоек рэгістрацыі і ў зоне вылету. Каля тысячы знаходзяцца ў зоне прылёту. Пратэстоўцы выкарыстоўваюць багажныя каляскі для блакавання мытных пунктаў пропуску.

Дэманстранты кажуць, што яны змагаюцца супраць паступовага скасавання дамоўленасці «адна краіна, дзве сістэмы», якая замацавала пэўную аўтаномію Гон-Конгу пасля вяртання былой брытанскай калоніі пад кантроль Кітаю ў 1997 годзе. Таксама яны патрабуюць адстаўкі кіраўніцы адміністрацыі Гон-Конгу Кэры Лам.

Каментары