Ордэн Нурсултана ў Нур-Султане ўручыў Нурсултан


28 траўня 2019 г. прэзідэнт Казахстану Касым-Жамарт Такаеў узнагародзіў Аляксандра Лукашэнку ордэнам імя экс-прэзідэнта Казахстану Нурсултана Назарбаева. Ордэн кіраўнік Беларусі атрымаў з рук Нурсултана Назарбаева ў сталіцы Казахстану, якую нядаўна перайменавалі ў Нур-Султан. Фота – president.gov.by

Такі ж ордэн «у гонар 25-годдзя ідэі аб еўразійскай інтэграцыі і 5-годдзя падпісання Дамовы аб Еўразійскім эканамічным саюзе» атрымаюць прэзідэнты Расеі і Кыргызстану.

Ордэн Нурсултана Назарбаева.
Каментары