Новы прэзідэнт Венесуэлы


Лідар апазіцыйнай Нацыянальнай асамблеі Венесуэлы Хуан Гуайда абвясціў сябе новым прэзідэнтам краіны падчас масавых пратэстаў у Каракасе.«Я клянуся ўзяць на сябе ўсе паўнамоцтвы прэзідэнта, каб забяспечыць канец узурпацыі», – сказаў ён перад натоўпам. Лідар апазіцыі дадаў, што гатовы правесці ў Венесуэле свабодныя выбары. Ён заклікаў сілавікоў не падтрымліваць прэзідэнта Мадуру.

Прэзідэнт ЗША Доналд Трамп афіцыйна прызнаў Гуайда легітымным часовым кіраўніком Венесуэлы.

Фота – REUTERS/Carlos Garcia Rawlins

 

Каментары