«Некаторыя пінгвіны – геі. Супакойцеся». Лонданскі заапарк далучыўся да месяца прайду


У Лонданскім заапарку жывуць пінгвіны-геі Роні і Рэджы. Яны жывуць разам з 2014 года і нават паспелі выгадаваць чужое птушаня. У месяц гей-прайду ў іхным вальеры ўсталявалі банер з надпісам «Некаторыя пінгвіны – геі. Супакойцеся». 5 ліпеня ў заапарку прачытаюць лекцыю пра аднаполыя пары ў жывёльным свеце, а працаўнікі заапарку выйдуць на гей-парад. Фота – zsl.org

Каментары