Надзіманая касатка «прыплыла» пад Крэмль


Актывісты «Greenpeace» спусцілі на ваду гіганцкую надзіманую касатку з расцяжкай, на якой напісана: «Дзякуй, што адпусцілі – больш не лавіце!». Расея – адзіная ў свеце краіна-экспарцёр касатак. Актывісты просяць больш не лавіць кітападобных ды заклікаюць расейцаў падпісаць адпаведную петыцыю.

5 лістапада ва Уладзівастоку ліквідавалі «кітовую турму». Год таму ў бухце Сярэдняя знайшлі 11 касатак і 90 бялугаў, якіх планавалі прадаць у кітайскія акеанарыюмы.

Фота: MAXIM SHEMETOV/Reuters

 

Каментары