Мігранты пакідаюць ЗША


2 ліпеня 2019 года. Мігранты з краінаў Цэнтральнай Амерыкі едуць на цягніку са Сьюдад-Хуарэсу на амерыкана-мексіканскай мяжы ў мексіканскую сталіцу. Фота – Jose Luis Gonzalez / Reuters / Forum.

Людзі добраахвотна пакідаюць ЗША і збіраюцца вярнуцца ў свае родныя краіны пасля доўгага і бясплённага чакання на прытулак у выніку новай міграцыйнай палітыкі амерыканскага ўраду.

Летась у ЗША пачаўся працэс падрыхтоўкі ўзмацнення жорсткасці заканадаўства аб прадстаўленні прытулку мігрантам. Згодна з планам прэзідэнта Доналда Трампа, заявы на атрыманне прытулку змогуць падаваць толькі тыя мігранты, якія ўедуць у краіну праз афіцыйныя памежныя пасты.

Каментары