Менчукі прайшлі паўгораду шэсцем у Курапаты


3 лістапада 2019 года. Менчукі ідуць шэсцем у Курапаты з нагоды свята Дзяды. Фота – Арцём Лява/«Белсат»

У Менску ўжо 32 гады запар на Дзяды ладзяцца шэсці да месца масавых расстрэлаў сталінскіх часоў – урочышча Курапаты. Да сённяшняй акцыі далучыліся каля 250 чалавек. Акцыя была дазволеная ўладамі і прайшла без затрыманняў. Пазней, аднак, міліцыянты затрымалі шасцярых чалавек з Курапацкае варты.

У размове з «Белсатам» арганізатары шэсця і мітынгу заявілі, што не збіраюцца плаціць міліцыі выстаўлены імі рахунак «за суправаджанне».

Каментары