Канфліктны візіт


Прэм’ер-міністр Ізраілю Бэньямін Нэтаньягу плануе наведаць горад Хэброн на заходнім беразе ракі Іярдан. Хэброн – адна з найбольш «гарачых» кропак канфлікту ў Палестыне, бо частка населенага пункта знаходзіцца пад кантролем Ізраілю, а частка – пад кантролем палестынскай адміністрацыі. Візіт Нэтаньягу справакаваў пратэсты і абурэнні сярод палестынцаў, Махмут Абас назваў гэта правакацыяй і эскалацыяй канфлікту.

На фота – ізраільскія сілавікі затрымліваюць аднаго з пратэстоўцаў у Хэброне.

Фота – Forum, Zuma Press, Reuters

Каментары