Кандыдат прыдумаў, як пазбегнуць штрафу за акцыю памяці


Грамадскія актывісты ўшаноўваюць памяць Кастуся Каліноўскага каля бюсту Кастуся Каліноўскага ў горадзе Свіслач. 27 кастрычніка 2019 года. Фота — Васіль Малчанаў/«Белсат».

Фэст паўстанцаў у Свіслачы праходзіць напрыканцы кастрычніка ўжо каля 30 гадоў. Раней на яго з’язджаліся з усіх куткоў Беларусі некалькі соцень чалавек. Пасля штрафаў з боку ўладаў удзельнікаў стала прыязджаць усё меней. Цяпер сюды дабірацца пераважна гарадзенскія актывісты.

Каб пазбегнуць штрафаў, сёлета ў межах фэсту кандыдат на дэпутата па Свіслачы, Бераставіцы і Скідзелі, Максім Губарэвіч пастанавіў сустрэцца з выбарнікамі. Ягоная заяўка была задаволеная, а кропкамі сустрэчы кандыдат на дэпутацтва пазначыў сімвалічную магілу Віктара Каліноўскага, месца ля помніка Кастусю Каліноўскаму і Рамуальду Траўгуту, вёску Якушоўку, дзе жыла сям’я Каліноўскіх.

Каментары