Грэкам не спадабалася новая назва Македоніі


Паводле «Associated Press», 21 студзеня колькасць дэманстрантаў на вуліцах Афінаў пераваліла за 200 000.

Учора іх было ад 60 000 да 100 000. Да пратэсту далучыліся грэчаскія анархісты. Яны заблакавалі лесвіцу, якая вядзе да ўваходу ў парламент.

Пратэсты сталі рэакцыяй на ратыфікацыю пагаднення з Македоніяй аб змене назвы гэтай краіны.

У склад Грэцыі ўваходзіць вобласць з назвай Македонія і дагэтуль Афіны блакавалі ўступленне былой югаслаўскай рэспублікі ў Еўразвяз і НАТО, баючыся, што ў выпадку замацавання назвы «Македонія» за суседняй краінай, Скоп’е можа высунуць прэтэнзіі на тэрыторыю Грэцыі.

Македонія падпісала пагадненне з Грэцыяй аб перайменаванні краіны ў Паўночную Македонію, каб разблакаваць перамовы аб членстве ў ЕЗ.

Фота – REUTERS/Alexandros Avramidis

Каментары